#архітэктурабсср
Пацвердзіліся звесткі, што знакамітая бабруйская "чырвоная" вадацяжная вежа мае міжваеннае паходжанне (я, нешта, заўжды думаў, што гэта дарэвалюцыйная пабудова).
Даследчык Сяргей Марціновіч
знайшоў у газеце "Зьвязда" ад 8 кастрычніка 1927 года зацемку аб пабудове вежы з яе малюнкам.
Атрымліваецца, што гэтая вежа - адзін з першых узораў міжваеннай прамысловай архітэктуры у Беларусі з рысамі, як мне бачыцца, пераходнымі ад мадэрну да канструктывізму, бо адкрытая чырвоная цэгла была характэрная для дарэвалюцыйных пабудоў такога кшталту, а прастата і "сечанасць" формаў - гэта ужо нешта ад класічнага канструктывізма.
На жаль імя архітэктара вежы пакуль невядомае.