View in Telegram
Рухайся наперад: заява беларускіх анархістаў аб немагчымасці супрацы з ультранацыяналістамі На пачатку лістапада 2022 года, пасля больш чым 2 гады з пачатку актыўных пратэстаў у Беларусі і трохі больш кароткага перыяду актыўнасці беларускай дэмакратычнай дыяспары ў Польшчы, на вуліцы Варшавы знянацку выйшлі ультранацыяналісты з арганізацыі "Рух". Адной з іх першых акцый быў выхад на дэманстрацыю 11 лістапада побач з польскімі нацыяналістамі. На тую самую акцыю, у шэрагах якой ішлі людзі з банерам "Не - украінізацыі Польшчы" і "Гэта ня наша вайна". Пра гэтыя бязглуздыя лозунгі пісалі ва ўсіх СМІ, але нацыяналісты з Руху ў сваёй справаздачы адзначыліся толькі радасным воклічам аб адзінстве з польскімі пабрацімамі. Не было ні слова супраць і калі польскія нацыяналісты паўтарылі акцыю "Гэта ня наша вайна" напрыканцы студзеня. Замест засцярогі ад ізаляцыі перад тварам глабальных выклікаў і асуджэння абыякавасці да чужога гора, Рух ужо на наступны дзень зладзіў сумесную акцыю з нагоды пачатку паўстання Каліноўскага з польскімі нацыяналістамі з арганізацыі 3droga. Між іншых на акцыі гучалі лозунгі кшталту "Слава арыйскай нацыі". Мы ўжо пісалі пра тое, чым небяспечны нацыяналізм увогуле і чаму ён супярэчыць ідэі дэмакратыі, а зараз крыху падрабязней пра нацыяналістаў з Руху і 3drogi. Чытаць цалкам: https://telegra.ph/Ruhajsya-naperad-zayava-belarusk%D1%96h-anarh%D1%96sta%D1%9E-ab-nemagchymasc%D1%96-supracy-z-ultranacyyanal%D1%96stam%D1%96-02-06
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily