"Мая зямля" — кінапаказ і дыскусія ад @PrazKino
🎥 Данія, травень 1945 года. Краіна паступова аднаўляецца пасля акупацыі Нямеччынай. Аднак, нямецкія войскі, якія асцерагаліся дэсанта саюзнікаў, пакінулі датчанам сюрпрыз, замініраваўшы ўсё заходняе ўзбярэжжа. Ваеннае кіраўніцтва вырашае правесці размініраванне рукамі нямецкіх ваеннапалонных. Сяржант Расмусэн атрымлівае ў сваё распараджэнне зусім маладых нямецкіх салдат і адпраўляе былых ворагаў на працу, дзе памыляюцца толькі раз.
На дыскусіі мы паразважаем аб пасляваенным уладкаванні свету. Ці магчыма прымірыцца з былымі ворагамі? Які кошт помсты і ці можна яе пазбегнуць? Ці ёсць мяжа ў калектыўнай адказнасці і як спыніць няспыннае кола гвалту?
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Адрас: Warszawa, Witryna Domu Wschodnioeuropejskiego, pl. Konstytucji 6
Дата і час: 12 лютага (нядзеля), 17:00