За ўдзел у пратэстах будуць судзіць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры
51-гадовая
Эліна Лапухіна (Хацько) зрабіла баскетбольную кар’еру, гуляла за клубы БДПУ, «Акадэмія», «Бярэзіна». Яна была чэмпіёнкай Беларусі ў 2002 годзе, а таксама дзесяць разоў выйгравала срэбныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.
Пасля сканчэння кар’еры ў 2007 годзе Лапухіна стала выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Таксама яна займаецца трэнерскай дзейнасцю,
піша «Наша Ніва».
23 студзеня Эліну Лапухіну пачынаюць судзіць у судзе Савецкага раёна Мінска. Ёй інкрымінуецца ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя —
Сяргей Шаціла.