View in Telegram
❗️Палітвязня Сяргея Маўшука хочуць перавесці на турэмны рэжым Нагадаем, палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». У красавіку 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей. Вядома, што пазней ужо у калоніі Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў. Мужа і жонку неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Цяпер стала вядома, што 21 лістапада ў Оршы адбудзецца суд па замене Сяргею рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Іна Кахава. 💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А 💌Месца ўтрымання Алены: ПК №24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
Telegram Center
Telegram Center
Channel