View in Telegram
❗️Больш за месяц невядомае месцазнаходжанне палітвязня Аляксандра Францкевіча У чэрвені у судзе Ваўкавыскага раёна палітвязню Аляксандру Францкевічу, асуджанаму раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, дадалі яшчэ адзін год зняволення. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго ўтрымлівалі ў баранавіцкім СІЗА-6, адкуль напачатку кастрычніка этапавалі ў калоніі, але якую — невядома. З таго часу яго блізкія не атрымлівалі ад яго ні лістоў, ні паведамлення з папраўчай установы, куды яго накіравалі для адбыцця пакарання. Таму фактычна больш за месяц нічога невядома пра стан і месцазнаходжанне Аляксандра. Маці палітвязня — Таццяна — цяпер таксама знаходзіцца ў зняволенні ў межах крымінальнай справы. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116689
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily