«Ганаровага грамадзяніна Мёрскага раёна» будуць судзіць за «прапаганду нацызму»
Трактарыст Глыбоцкіх электрасетак
Станіслаў Пілецкі па выніках 2021 году быў занесены на Дошку гонару Мёрскага раёна.
Як паведамляе
@vitebsk_info, у канцы кастрычніка яго асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а заўтра мужчыну будуць судзіць па новай справе — цяпер яго абвінавачваюць у «прапагандзе нацызму». Судовы працэс будзе ўначальваць суддзя
Ірына Яскевіч.