Журналіста-фрылансера з Пінска асудзілі да шасці гадоў калоніі і вялікага штрафу
У судзе Столінскага раёна 5 красавіка асудзілі 53-гадовага журналіста-фрылансера і відэаблогера
Аляксандра Ігнацюка.
Палітзняволенага прызналі вінаватым ў арганізацыі пратэстаў у Століне і Мінску, паклёпе на Лукашэнку і вымагальніцтве. На судзе Аляксандр часткова прызнаў віну ў першых абвінавачваннях, але не прызнаў віну ў вымагальніцтве.
Суддзя
Сяргей Насеня прызначыў яму шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў (8 000 рублёў). У журналіста таксама канфіскавалі ноўтбук як «сродак здзяйснення злачынства».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114928
📩Падтрымайце палітвязня:
СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Аляксандравіч Ігнацюк
💻Напісаць анлайн