View in Telegram
Пашпарт Новай Беларусі: адказваем на самыя актуальныя пытанні Падчас івэнту ў Варшаве 26 студзеня дэмакратычныя сілы плануюць зрабіць прэзентацыю пашпарта Новай Беларусі. Але ўжо сёння можна атрымаць адказы на самыя папулярныя пытанні, якія з’явіліся за час існавання праекта: хто і як будзе друкаваць пашпарты, колькі гэта будзе каштаваць і ці прызнаюць іх замежныя дзяржавы. 📌 Што з прызнаннем замежнымі дзяржавамі? «Мы толькі атрымалі ўзоры ад пашпартнага цэнтра. Без гэтага мы не маглі весці перамовы пра статус пашпарта. Безумоўна, ёсць вялікая цікавасць з боку замежных палітыкаў: ужо размаўлялі з шэрагам міністраў, цяпер мае быць падрыхтавана дадатковае юрыдычнае абгрунтаванне. Пашпартны цэнтр ужо пераслаў узоры ва ўсе еўрапейскія краіны». 📌 Што з абаронай персанальных дадзеных? «Беларускі пашпартны цэнтр будзе адказваць за захаванасць дадзеных. Усё будзе зроблена па вышэйшых міжнародных стандартах. Доступ да дадзеных будзе строга абмежаваны, і ніхто не зможа даведацца, у тым ліку прадстаўнікі рэжыму, ці ёсць у чалавека пашпарт ці не». 📌 Хто будзе адказваць за друк пашпартоў? «Мы знайшлі пэўнае рашэнне па друку, і вельмі ўдзячныя літоўскаму ўраду за падтрымку і кансультацыі. Персаналізацыю і фінальны друк на дакументах мы будзем рабіць у самім пашпартным цэнтры. Замаўляць матэрыялы і бланкі – у падрадчыкаў». 📌 Колькі будзе каштаваць пашпарт? «Збор за афармленне пашпарта – 97 еўра. Гэта мінімум, патрэбны для вырабніцтва дакументаў, верыфікацыі, друку, арэнды абсталявання, захоўвання дадзеных, працы цэнтра прыёму дакументаў». Як падаць заяўку, якія дакументы патрэбныя, і ці можна будзе падарожнічаць з гэтым пашпартам – чытайце ў матэрыяле па спасылцы. 🔗Афіцыйны сайт пашпарта Новай Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily