View in Telegram
🎄 РАСПАЧЫНАЕ ПРАЦУ ШТОГАДОВАЯ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА» Ад сёння стартавала акцыя для дзетак палітвязняў. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Праз яго дзеці, якія спазналі, што такое — чакаць матулю ці тату з турмы, вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца. 🔺Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі: Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»; Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»; Аssociation of Belarusians in America (ABA); Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V; Народныя Амбасады Беларусі. 🔺Хто можа ўдзельнічаць? Дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна. Як і кожны год мы прапануем кожнаму дзіцяці даслать ліст з пажаданнямі, і мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Адмысловая форма тут. ‼️Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі Запаўняйце форму бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце звярнуцца па дапамогу праз тэлеграм: @StranafundPZ @Dahary_nahami 🔺Хто можа зрабіць сапраўдны цуд? Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную сям'ю. Запрашаем вас далучыцца да акцыі. 🎁 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка. Абяцаем шчырую падзяку за салідарнасць! Збор заявак — да 12 снежня ўключна.
Telegram Center
Telegram Center
Channel