View in Telegram
11 лістапада ў Варшаве прайшоў традыцыйны патрыятычны марш у гонар Дня незалежнасьці Польшчы. Рух беларускіх нацыяналістаў далучыўся да сьвяткаваньня і арганізаваў МІЖМОРСКУЮ КАЛЁНУ, якая аб'яднала беларусаў, палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў і іншых. Партнэрамі калёны выступіла польская арганізацыя "Młode Kresy". Да маршу быў падрыхтаваны вялікі банэр з цэнтральным лёзунгам: IN‡ERMARIUM – naša moc u adzinstviе! За ім луналі сьцягі міжморскіх краінаў, Рэчы Паспалітай і палотнішчы РУХУ, а піратэхніка навокал дадавала сьвяточную атмасфэру. Падчас маршу ў Міжморскай калёне гучна скандаваліся супольныя лёзунгі: Жыве Беларусь!, Niech żyje Polska!, Už Lietuvą!, Par Latviju!, Інтэрмарыюм – моц і бясьпека!, Mińsk-Warszawa – wspólna sprawa!, Разам і назаўжды!, Razem i na zawsze!, За нашу і вашу вольнасьць!, Беларусь перадусім!, Каго любіш?! – люблю Беларусь!, Слава Палку Каліноўскага!, Слава беларускім добраахвотнікам!, Cześć i chwała Bohaterom! і іншыя. Агулам марш у Варшаве сабраў, па розных падліках, ад ста да некалькі сотняў тысячаў чалавек. Стаўленьне да нашай Міжморскай калёны было ветлівым і прыязнам. Шмат палякаў падыходзіла выказаць сваю падзяку і падтрымку, а таксама зрабіць фотаздымкі на фоне нашага банэру. Нам было прыемна разам з палякамі адзначыць іх галоўнае сьвята. Ня трэба забываць, што за незалежнасьць Польшчы, у тым ліку, змагалася нямала беларусаў. Таксама сваім удзелам мы жадалі падзякаваць польскай дзяржаве за прыхільнае стаўленьне да нашых суайчыннікаў. Нагадаць польскаму народу, што беларусы супраць крывавых нэасавецкіх рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна. Ну і канешне выказаць нашую міжморскую пазыцыю, што сапраўдная моц і надзейная бясьпека нашых краінаў будзе магчыма толькі ў будучым палітычным партнэрстве і сяброўстве. | Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 | 🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Telegram Center
Telegram Center
Channel