Смотреть в Telegram
84% беларусаў, што сутыкнуліся з катаваннямі з боку сілавікоў, зафіксавалі тое, што адбылося, для будучых разбораў Пра гэта сведчыць справаздача «Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне» прысвечаная таму, як успрымаюць справядлівасць беларусы і беларускі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам падчас і пасля масавых пратэстаў 2020 года. Нагадаем, Крымінальнае заканадаўства прадугледжвае магчымасць прыцягнуць да адказнасці без тэрміну даўніны за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — а менавіта так у асноўным павінны кваліфікавацца дзеянні вінаватых у катаваннях і актах жорсткасці ў сувязі з палітычнымі перакананнямі. ✍️Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org 🔹Апублікавана справаздача аб успрыманні справядлівасці тымі, хто перажыў катаванні ў Беларусі
Telegram Center
Telegram Center
Канал