Сталі вядомыя прозвішчы некаторых вызваленых па памілаванні палітвязняў
7 лістапада стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Паведамлялася, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.
Прапагандысты 15 лістапада агучылі некаторыя імёны памілаваных — сярод іх
Аляксандр Бойка,
Аляксей Ярашэвіч,
Кацярына Шаблінская-Іванова,
Эдуард Ісаеў,
Белямук (верагодна, Дзмітрый і Яўген, невядома, хто з іх на свабодзе).
Нагадаем, з 3 ліпеня 2024 года гэта пятая хваля памілавання палітзняволеных. Такім чынам, агулам вызвалена 146 чалавек.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116654
✍️Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo