❗️У Беларусі не менш за 67 чалавек асудзілі за «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады»
Па ўсёй Беларусі 31 кастрычніка і 1 лістапада прайшла чарговая хваля масавых затрыманняў. Супрацоўнікі КДБ затрымалі дзясяткі чалавек, правялі ператрусы па месцы іх жыхарства. У выніку частка людзей пасля допытаў выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе, а некаторых змясцілі пад варту паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).
Крымінальны пераслед паводле арт. 357 КК выкарыстоўваўся рэжымам з 2020 года супраць актывістаў і палітыкаў. Агулам за чатыры гады за «замах на змову ці змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады» былі асуджаныя не менш за 67 чалавек, амаль палова з якіх — завочна. Цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца 25 чалавек, пазбаўленых волі па гэтым артыкуле, яшчэ двое былі нядаўна памілаваныя Лукашэнкам.
«Вясна» распавядае, каго ў Беларусі асудзілі за «змову з мэтай захопу ўлады».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116712