Смотреть в Telegram
✍️Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. У Беларусі ў няволі ўтрымліваецца 38 людзей Слова 15 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў няволі. У 1981 годзе гэты дзень быў абвешчаны Міжнародным ПЭН-клубам у падтрымку пісьменнікаў, якія знаходзяцца за кратамі. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб прыцягнуць увагу да несправядлівага зняволення пісьменнікаў і пісьменніц у розных краінах. Паводле падлікаў Беларускага ПЭНа, цяпер у няволі ўтрымліваюцца як мінімум 38 людзей Слова. Агулам яны асуджаныя да 238 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі. Узгадваем літаратараў, якія ўтрымліваюцца ў турмах за адкрытае выказванне свайго меркавання і грамадска-палітычнай пазіцыі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116706
Telegram Center
Telegram Center
Канал