Смотреть в Telegram
У "спіс экстрэмістаў" дададзена яшчэ 38 чалавек. Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, але статус палітвязня маюць толькі 6 з іх. Пакаранне адбываюць 14 чалавек, насупраць аднаго прозвішча ў спісе пазначана: "прымусова лечыцца ў псіхіятрычным стацыянары". Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.655 пазіцый. ☝️Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у "спіс экстрэмістаў", кантралююць улады "з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці". Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
Telegram Center
Telegram Center
Канал