84% катаваных падчас падзей 2020 года не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі.
Шанцы дамагчыся справядлівасці ў бліжэйшы час яны лічаць практычна нулявымі або нізкімі. 64% таксама скептычна ставяцца да таго, што такі шанец ім можа быць прадстаўлены ў іншых краінах ці ў міжнародных арганізацыях.
Такія вынікі аналітычнага даследавання, якое падрыхтавалі
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і праваабарончы цэнтр "Вясна".
Асновай даследавання сталі "глыбінныя інтэрв'ю" з 12 асобамі, якія падвергліся катаванням і жорсткаму абыходжанню, а таксама анкетаванне 580 чалавек.
✅ Падрабязнасці |
🗝 Без VPN
📷 torturesbelarus2020.org