Смотреть в Telegram
19 студзеня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю з нагоды надыходзячых у Беларусі "бязвыбараў", каб нагадаць свету, у якой абстаноўцы адбудуцца гэтыя "выбары". 🟥 Выбары без выбару, так гэтая сыстэма звыкла функцыянуе. Фарс з высокімі лічбамі для састарэлага дыктатара лукашэнкі. Па-за межамі закона, справядлівасці, праўды. На фоне бясконцых рэпрэсій, прыніжэння, запалохвання ўласнага народа. У беларускі турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў. Шмат ад каго з іх вестак няма ўжо працяглы час. Ва ўмовах беспраўя працягваюцца катаванні і забойствы беларусаў у няволі. Гэта - не наш выбар. І не нашыя "выбары", якія адбываюцца ў канцлагеры пад назвай Беларусь. Мы працягваем барацьбу за вызваленне палітвязняў, за тое каб наша краіна была вольнай ад дыктатуры лукашэнкі і муры дыктатуры напэўна рухнуць у будучыні. Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!🤍❤️🤍 🤍❤️🤍МЫ-ГОЛАС БЕЛАРУСАЎ! Нам не ўсё адно!
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Бот для знакомств