Андрэй Стрыжак пра новую хвалю затрыманняў:
У полі зроку сілавікоў некалькі сотняў чалавекАсаблівы акцэнт на Полацку і Наваполацку, паведамляе кіраўнік BYSOL.
«1) кола ахвяраў апошняй атакі — сваякі і блізкія палітвязняў;
2) рэгіянальны характар атакі, аблавы ідуць па ўсёй краіне;
3) гібрыдны фармат хвалі — паралельна з арыштамі і вобшукамі ідзе інфармацыйная кампанія па ўяўнай «адлізе» (адмова ад публікацыі відэа з затрыманымі, арганізацыя сустрэчы Калеснікавай з бацькам, кропкавыя памілаванні)», — выдзяляе асаблівасці ўжо трэцяй за восень хвалі тэрора Андрэй.
Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманні працягваюцца і
сёння.