Украіна пракаментавала "выбары" ў Беларусі. Прадстаўнік МЗС Георгій Ціхі адзначыў, што не бачыць перадумоў для таго, каб прызнаць легітымнасць Лукашэнкі пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў.
"Няма на сёння там такіх умоў і няма сумленных сапраўдных выбараў. У цэлым мы лічым, што беларускі народ заслугоўвае права абіраць уладу на сапраўды дэмакратычных, свабодных, канкурэнтных выбарах і будаваць уласную будучыню без дыктату Расіі, без яе імперскіх замахаў і без імкнення Масквы навязаць сваім суседзям ролю падкантрольных марыянетак, як цяпер адбываецца.
Мы таксама ўдзячныя тым беларусам, і ведаем пра іх, цэнім, паважаем іх, якія сёння разам з украінскім народам, у тым ліку і са зброяй у руках, дарэчы, даюць годны адпор расійскай агрэсіі. Лічым, што тым самым яны таксама набліжаюць і рэальныя дэмакратычныя змены ў сваёй уласнай краіне".