Мамкіны дэанонеры паглядзелі, хто каментуе старонку Еўрарадыё ў інстаграме, і разаслалі гэтым людзям паведамленні ў ДМ. Яны нагадваюць, што наш акаўнт абвешчаны “экстрэмісцкім”. І рэкамендуюць адмяніць падпіску.
За гэтым не стаіць ніякай складанай ці высокатэхналагічнай працы, а жаданне сілавічкоў напужаць падпісчыкаў незалежных медыя зразумелае. Тым не менш, сябры, памятайце:
▫️ калі вы знаходзіцеся ў небяспецы ці ездзіце ў Беларусь — лепш не быць падпісанымі на старонкі, якія лукашэнкаўскія ўлады абвясцілі “экстрэмісцкімі”.
Вы можаце чытаць нас і без падпіскі, знаходзячы праз пошук. Гісторыю пошуку ў такім выпадку трэба рэгулярна чысціць.
▫️ калі вы знаходзіцеся ў небяспецы ці ездзіце ў Беларусь — каментаваць допісы ў “экстрэмісцкіх” акаўнтах небяспечна, калі ваш нікнэйм наўпрост указвае на вашую асобу.
▫️ калі вы клапоціцеся пра інфармацыцную бяспеку (ананімныя акаўнты,
VPN і г.д.) — вы істотна зніжаеце рызыку.
Як бяспечна чытаць навіны ў Telegram, калі вы ў Беларусі