1⃣3⃣3⃣7⃣ дзён у палоне. 1⃣0⃣ дзён без 💌.
Турма №8 Жодзіна, строгі рэжым!
Нарэшце да маці дайшла паштоўка ад Дзяніса Івашына. Датаванае пасланьне 30 кастрычнікам. Калі дапусьціць, што ў гэты дзень Дзяніса нарэшце перавялі з ШЫЗА ў звычайную камэру, то шляхам нескладаных падлікаў атрымліваецца, што патрапіў ён у адзіночку 15 кастрычніка.
Трошкі дзівіць "хуткасьць" дастаўкі паштоўкі. Даўно такога не было, каб пошта (паштовы штамп Жодзіна стаіць ажно 31 кастрычніка) 10 дзён дастаўляла пасланьні. Але мы ў любым выпадку цешымся вестачкай ад Дзяніса. Ён піша, што адчувае сябе нармалёва фізычна й псыхалягічна.
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
НАША ВОЗЬМЕ!
#FREEIVASHYN #FreePoliticalPrisonersInBelarus