🥀 Памерла пісьменніца Святлана Яўсеева — маці Лявона Вольскага😞 7 студзеня памерла беларуская пісьменніца Святлана Яўсеева, маці музыкі Лявона Вольскага. Ёй было 92 гады. Пра смерць Святланы Георгіеўны паведаміла ў Фэйсбуку пісьменніца Аксана Спрынчан. Па яе інфармацыі, пахаванне адбудзецца 10 студзеня.
Уладзімір Някляеў казаў пра яе: «Святлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Мінск, даволі хутка стала не столькі рускім, колькі беларускім паэтам, якая пісала на рускай мове».
Працяг па спасылцы.
▪️ Без VPN чытаць можна тут.
——————————————————————————————
💔 Рэдакцыя Budzma.org выказвае шчырыя спачуванні Лявону Вольскаму і яго сям'і з нагоды цяжкай страты.