#звяздаУ наш час навіны, пра тое, што ў чалавека недзе патрапіла маланка, даволі рэдкія (летняя навіна пра смерць ад маланкі футбаліста ў Перу абляцела ўвесь свет), у Беларусі ж за мінулы год такіх навін увогуле не было, але сто гадоў таму сітуацыя, відаць, была іншай. Толькі за час адной вялікай залевы ў чэрвені 1927 года на тэрыторыі двух раёнаў БССР загінула ад маланкі ажно 5 чалавек (і калі згадваць
нядаўні пост пра чарговае затапленне Нямігі ў Менску ў тым жа 1927-м, то там згадвалася смерць ад маланкі аднаго чалавека ў горадзе).
"Звезда" №136 1927.