Аляксандр Адамянц: «КР павінна стаць цэнтрам крышталізацыі новай незалежнай дэмакратычнай сеткавай супольнасці»
Філосаф, медыяналітык нядаўна далучыўся да складу Каардынацыйнай рады ад Асацыяцыі «Пятая рэспубліка». Спыталі пра ягонае бачанне патэнцыялу арганізацыі.
— Місію КР я бачу ў тым, каб стаць цэнтрам крышталізацыі новай незалежнай дэмакратычнай сеткавай супольнасці. Стварэнне такой сеткавай грамадска-палітычнай структуры адпавядае як патэнцыялу КР, так і жаданню сотняў тысяч нашых суграмадзян, часова пазбаўленых сваёй краіны, — перакананы Аляксандр Адамянц.
Новы сябра КР перакананы, што Каардынацыйная рада выконвае найважнейшую функцыю ўзаемадзеяння і кааперацыі беларускіх арганізацый і ініцыятыў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. КР — гэта структура, якая дазваляе арганізацыям і актыўным грамадзянам мець свой голас.
— Роля КР у тым, каб умацоўваць і пашыраць гэтую функцыю інтэграцыі грамадзянскіх і палітычных структур, цесна ўзаемадзейнічаючы з Офісам Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаным пераходным кабінетам, — сцвярждае філосаф, — Гэтыя тры структуры разам утвараюць устойлівае цэлае, якія большыя за суму асобных частак.
Пры гэтым Аляксандр Адамянц лічыць, што КР неабходна прыцягваць больш арганізацый у свой склад, прычым адбор павінен зыходзіць з прафесійных якасцей, прыхільнасці агульным мэтам і імкненню да кааперацыі.