🇺🇸 Сіэтл, Сан Хасэ, Шарлот, Тэхас, Тампа, Нью-Ёрк, Мінесота. У такіх кропках у ЗША адбываецца калядны тур з заснавальнікам культурнага руху «Спеўны Сход», Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры «ЭтнаТрадыцыя» і арт-рэзідэнцыі «Дом творцаў».
🔸 Хусіты працягваюць атаку на Ізраіль, а ХАМАС заяўляе аб гатовасці вызваліць частку ізраільскіх закладнікаў. Разам з тым, пакуль далёка ад урэгулявання канфлікту на Бліжнім Усходзе.
🏛Гэтыя будынкі перажылі стыхійныя бедствы, войны і нават выкарыстанне ў якасці будаўнічага матэрыялу для гарадскіх вуліц. Іх сцены памятаюць Вітаўта і Ягайлу ды мноства гістарычных падзей. У гэтым артыкуле запрашаем у падарожжа па вуліцах, дзе захаваліся найбольш старажытныя замкі Беларусі. https://racyja.com/by/vandrouki/dze-sukac-starazytnejsyja-zamki-belarusi/
🔺Беларускі патрыёт Кастусь Рамановіч (1927-2005) вельмі хацеў пабачыць свае ўспаміны асобнай кніжкай, але не паспеў. Найперш, ён іх пісаў для сваёй сям’і, каб нашчадкі ведалі і памяталі, за што змагаўся, праз што прайшоў іх бацька і дзед. Успаміны Кастуся Рамановіча пра сябе і сваіх сяброў “За волю Беларусі” пабачылі свет у 2005 годзе праз некалькі месяцаў пасля яго смерці. https://racyja.com/by/kultura/cichija-adradzency-kastus-ramanovic/
😢7 студзеня ў гарах Тыбету, што на тэрыторыі цяперашняга Кітаю, здарыўся вельмі моцны землятрус. Як мінімум 53 чалавекі загінулі, яшчэ 62 – сур’ёзна пацярпелі. Паведамляецца таксама, што больш за тысячу дамоў паўразбураныя ці пашкоджаныя. https://racyja.com/by/hramadstva/u-tybece-zdaryusja-mocny-zemljatrus/
❤️📖 Навагодні падарунак! Вашай увазе і прачытанню новая кніга “Алесь. За беларускае жыццё…”, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Выданне стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох беластоцкіх структураў: Беларускага Радыё Рацыя, тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” і Цэнтра Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь. https://racyja.com/by/kultura/padarunak-nasym-cytacam-novaja-kniha-pra-alesja-bjaljackaha/
‼️Усё пачне мяняцца пасля «выбараў». Полк Каліноўскага таксама далучыцца да працэсу / Тышкевіч
📌 У гэтым годзе Беларусь у любым выпадку пачне мяняцца, але без імклівай дэмакратызацыі. Лукашэнка будзе пераназначаны падчас «выбараў», але неўзабаве пачнуцца незваротныя працэсы, перакананы палітолаг Ігар Тышкевіч.
❓Пытанне ў тым, як будзе адбывацца змена ўлады ў Беларусі. Магчымыя варыянты: мірная перадача, унутрыпалацавы пераварот, крах сістэмы або «маскоўскі варыянт». У выпадку дэстабілізацыі Лукашэнкі важныя першыя 72 гадзіны...