View in Telegram
Палітзняволены настаўнік геаграфіі Руслан Садоўнічы, верагодна, выйшаў на волю Чалавек, падобны да яго, з'явіўся ў акаўнце аднаго з гродзенскіх блогераў. Руслан выйшаў раней за тэрмін — магчыма, пасля нядаўняга памілавання, піша @nebovkletku. Мужчына выкладаў геаграфію ў школе. У 2020 годзе ён быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, дзе адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе. За «абразу прадстаўніка ўлады», «распальванне варожасці» і «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы» яго асудзілі да 3,5 гадоў калоніі. У студзені 2023 года супраць Руслана распачалі новую крымінальную справу — за «абразу прадстаўніка ўлады» і «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы». Мужчына мае інваліднасць па зроку.
Telegram Center
Telegram Center
Channel