View in Telegram
🔗"Рэйкавага партызана" з Віцебску зноў будуць судзіць У Бабруйску 12 лістапада распачнецца суд над 52-гадовым палітвязнем Сяргеем Канавалавым. Адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 ініцыявала узбуджэнне справы супраць Сяргея паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Цяпер яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Працэс будзе весці суддзя Павел Карцінін. Нагадаем, у верасні 2022 года Сяргея асудзілі па крымінальнай справе аб «распальванні нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і аб «падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму» (ч. 1 арт. 13,  ч. 2 арт. 289 КК). Яму прызначылі 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічыняў. Канавалаў працаваў на Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Быў затрыманы 6 сакавіка 2022 года. Згодна з дадзенымі МУС, мужчына нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.
Telegram Center
Telegram Center
Channel