❗️Палітвязня Дзмітрыя Іванчанку збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
38-гадовага Дзмітрыя затрымалі 11 сакавіка 2022 года паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Паводле сведчанняў былога сукамерніка, Дзмітрыя
затрымлівалі жорстка: супрацоўнікі ГУБАЗ моцна яго збілі і катавалі электрашокерам. Хлопец быў увесь у сіняках. У Мінскім гарадскім судзе 10 кастрычніка 2022 года палітвязня асудзілі да пазбаўлення волі. Тэрмін пакуль невядомы.
Пакаранне Дзмітрыя накіравалі адбываць у бабруйскую калонію № 2. Цяпер стала вядома, што сёння, 29 кастрычніка, у Бабруйску будуць разглядаць справу аб пераводзе Дзмітрыя на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.