Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Сяргея Дзяцука, якому дадалі год зняволення па новай крымінальнай справе
У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем. Праз месяц суддзя
Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і
прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення.
Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.
Апеляцыйную скаргу палітвязня разгледзяць 15 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі —
Уладзімір Арэшка.
💌Месца ўтрымання Сяргея: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А,
Сяргей Канстанцінавіч Дзяцук
💻Напісаць анлайн