View in Telegram
❗️Палітвязню Аляксандру Францкевічу дадалі яшчэ год калоніі У судзе Ваўкавыскага раёна 24 чэрвеня адбыўся суд над палітвязням, асуджаным раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязню яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Нагадаем, Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы "Рэвалюцыйнага дзеяння". Палітвязня прызналі вынаватым па шэрагу цяжкіх Крымінальных артыкулаў. 19 ліпеня стала вядома пра затрыманне маці палітвязня — Таццяны. Яе абвінавачваюць ва "удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу. Жанчыну ўтрымліваюць пад вартай у віцебскім СІЗА-2. Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116054
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily