View in Telegram
Фотафакт: у Менску зноў адкрываюцца крамы «Радзівілаўскі», толькі цяпер – «Радзивилловский» Новая шыльда – на рускай мове ☹️ Прыватная сетка крам «Радзівілаўскі» фармату «каля дома» працавала ў Беларусі з 2003 года. У асартыменце было шмат імпартных тавараў. Але ў 2021 годзе крамы сталі зачыняцца, як аказалася, з-за назапашаных даўгоў. Да моманту закрыцця сетка налічвала 29 магазінаў і аб'екты грамадскага харчавання. Частку магазінаў сеткі выкупіла дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі холадакамбінат № 2». Зараз прадпрыемства вырашыла адкрыць некалькі крамаў пад новым брэндам «Радзивилловский». Новая шыльда сіняга колеру на рускай мове. Падпісацца на тэлеграм «Салідарнасці»
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily