Улады вырашылі знішчаць унікальную прыроду беларускага Палесся. Падрабязнасці схаваныя ў дакуменце пад нуднай назвай “Праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025–2030 гады”, які вывучыла
@euroradio.
Сярод планаў — “
аднаўленне і нарошчванне індустрыяльнага патэнцыялу за кошт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (…), у тым ліку з глыбокай перапрацоўкай мясцовых сыравінных рэсурсаў”, а таксама праводзіць
меліярацыю багнаў.
Улады бачаць патэнцыял у мясцовым каліі, вугалі, торфе і нават
нафце, якой тут знайшлі ажно восем радовішчаў.
Палессе — рэгіён з унікальнымі лясамі і балотамі, яго часта называюць “лёгкімі Еўропы”. Таксама тут жывуць шмат чырвонакніжных раслін, птушак і жывёл.