View in Telegram
Улады вырашылі знішчаць унікальную прыроду беларускага Палесся. Падрабязнасці схаваныя ў дакуменце пад нуднай назвай “Праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025–2030 гады”, які вывучыла @euroradio. Сярод планаў — “аднаўленне і нарошчванне індустрыяльнага патэнцыялу за кошт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (…), у тым ліку з глыбокай перапрацоўкай мясцовых сыравінных рэсурсаў”, а таксама праводзіць меліярацыю багнаў. Улады бачаць патэнцыял у мясцовым каліі, вугалі, торфе і нават нафце, якой тут знайшлі ажно восем радовішчаў. Палессе — рэгіён з унікальнымі лясамі і балотамі, яго часта называюць “лёгкімі Еўропы”. Таксама тут жывуць шмат чырвонакніжных раслін, птушак і жывёл.
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily