Абяцаная сенсацыйная заява МЗС Беларусі: "У распараджэнні МЗС аказалася заява Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, якую яна плануе зрабіць пасля выбараў. Выбары толькі пачаліся, а там ужо ўсё асуджана і не прызнана. Вывучаная намі заява кажа, што еўрапейская дыпламатыя распісваецца ў сваім бяссіллі", — адзначыў прэс-сакратар Анатоль Глаз.
Гэта ў МЗС назвалі "умяшальніцтвам у суверэнныя справы Беларусі".