View in Telegram
У Беларусі дагэтуль няма аб'ектаў, у якіх магла б захоўвацца расійская тактычная ядзерная зброя. Таксама не заўважаныя расійскія вайскоўцы, якія адказвалі б за транспартыроўку і захоўванне такіх зарадаў. Да гэтых высноваў, вывучыўшы вялікую колькасць дакументаў, у новым расследаванні прыйшлі беларускія сілавікі з аб'яднання BELPOL. У беларускіх вайсковых часцях апошнім часам сапраўды разгарнуліся некалькі буйных будоўляў. Напрыклад, у месцах размяшчэння 465-й ракетнай брыгады з'явіліся ангары для расійскіх ракетных комплексаў "Іскандэр". Але памяшканняў, у якіх маглі б захоўвацца ядзерныя зарады, няма. Не створаныя яны і на тэрыторыі 1405-й артылерыйскай базы боепрыпасаў, дзе таксама ідзе актыўная будоўля. У BELPOL сцвярджаюць, што працы там былі запланаваныя задоўга да размоваў пра размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі і звязаныя з нарошчваннем экспарту снарадаў у Расію. У панядзелак прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар распавядзе пра галоўнае з расследавання ў стрыме на ютуб-канале Еўрарадыё!
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily