Арменія замарозіла свой удзел ва ўсіх органах АДКБ. Але не спяшаецца пакідаць арганізацыю, на чале якой стаіць Расія.
"Мы замарозілі наш удзел у АДКБ на ўсіх узроўнях. Такое рашэнне на гэтым этапе лічым дастатковым. Неабходнасці ў прыняцці іншага рашэння зараз няма”, — сказаў армянскі прэм’ер Нікол Пашынян.