Узорны зборнік паэзіі Поля Элюара, прысвечаны іканічнай Галá, у якім афектыўная размаітасць, фармальная вынаходлівасць і ўнікальная шчырасць аўтарскай інтанацыі, зліваючыся ў адзіную плынь, ствараюць ці не найцікавейшы дакумент сюррэалісцкай чуллівасці.
Выданне дапаўняюць каментар перакладчы:цы — накід апісання творчага метаду Элюара — і віртуозна-трапяткія абстракцыі Кацярыны Чуняк.
Набыць кнігу ўжо можна на сайце «Логвінаў» (у тым ліку з дастаўкай за межы Беларусі), а неўзабаве — і ў вашых улюбёных мінскіх кнігарнях. Апрача папяровай, мы таксама падрыхтавалі pdf-версію зборніка: глядзіце наступнае паведамленне.