Salut ! Што вы думаеце пра «Надзю»? Пільна шукаем чытач:ак, жадаючых падзяліцца меркаваннем з нагоды нашай першай кнігі. Прапануем напісаць рэцэнзію — любога аб'ёму і зместу — на «Каханне паэзія» Поля Элюара; тэкст рэцэнзіі ў далейшым будзе размешчаны на нашым сайце.
А можа, вы хацелі б далучыцца да «Надзі» ў якасці перакладчы:цы? Таксама шукаем тавар:ак — носьбіт:ак французскай, хто марыць паспрабаваць сябе ў гэтай ролі.
Для кантакту напішыце нам, калі ласка, у інстаграме, альбо звяжыцеся вось тут. Шукайма новую мову разам.
Абнавілі сайт: прапануем тры дзёрзкія, выбухныя, дасціпныя і надзвычай шчырыя маніфесты парыжскага кола дадаістаў, з якога ў выніку паўстаў сюррэалізм.
🔴 на слайдзе №1: Андрэ Брэтон з плакатам «Каб вы нешта палюбілі вам трэба бачыць і чуць гэта стагоддзямі куча ідыётаў» (аўтар тэксту — Франсіс Пікаб'я). Парыж, сакавік 1920. ⚫️ на слайдзе №2: дадакалаж Кацярыны Чуняк
Дзелімся добрай навіной: у «Nadja» цяпер ёсць уласны сайт.
Мы ставім сабе за мэту стварыць архіў сюррэалісцкага пісьма — невялікую пляцоўку для пашырэння найцікавейшых тэкстаў сюррэалісцкай тэорыі і практыкі, якіх так бракуе па-беларуску.
Для пачатку мы падрыхтавалі тры пераклады, якія ўжо можна пачытаць: завітайце на nadja.media альбо пагартайце картачкі дзеля натхнення.
Расказваем пра аўтара першай кнігі нашай ініцыятывы — вялікага летуценніка і галоўнага паэта-сюррэаліста.
«Каханне паэзія» — першы цалкам перакладзены зборнік Поля Элюара на беларускай мове — заўсёды даступны ў мінскіх кнігарнях (праз якія можна заказаць кнігу за мяжу) і ў pdf-фармаце.