Салідарнасць чэскіх хрысціян з беларускімі палітвязнямі-хрысціянамі
У суботу
30 лістапада 2024 года ў сталіцы Чэхіі
Празе адбылася чарговая штогадовая ўсенародная малітоўная канферэнцыя «МОКОН».
У часе прысвечаным малітвам за іншыя народы, пасля некалькіх гадоў перапынку, гэтым разам быў час і для Беларусі.
Больш за сотня ўдзельнікаў – прадстаўнікоў амаль усіх канфесій - даведалася пра беларускіх палітвязняў. Паколькі гэта была хрысціянская канферэнцыя, у цэнтры ўвагі былі зняволеныя хрысціяне, у тым ліку пастары і святары.
Малітоўную канферэнцыю «МОКОН» рэгулярна арганізуе «Хрысціянскае місійнае таварыства» — міжканфесійная платформа для чэшскіх хрысціян, якая забяспечвае арганізацыю розных канферэнцый, выданне кніг і часопісаў, каардынацыю місійнай дзейнасці і інш.
Тэма Беларусі на «МОКОН» не новая, нават у мінулыя гады чэшскія хрысціяне не раз маліліся за Беларусь (неаднаразова, напрыклад, за сітуацыю вакол царквы «Новае жыццё»).
📸 прадастаўлены ўдзельнікамі мерапрыемства.
@christianvision