View in Telegram
​​22 студзеня 1863 г пачалося знакавае для беларусаў паўстанне супраць рускага свету. Яно ахапіла вялізную тэрыторыю, аб'яднала самых розных людзей, але... Паўстанцы пацярпелі паразу. Хтосьці загінуў на полі боя, хтосьці быў пакараны смерцю, хтосьці вымушана пакінуў радзіму. Мабыць, страшна паміраць, ведаючы, што твая мара не здзейснілася. Быццам сыходзіш у цемру без надзеі. Але надзею не знішчыць так проста. Яе ўвогуле не знішчыць. Кволая, амаль нябачная, яна хавалася ў завулках, што памяталі былыя часы, на старонках старых кніг, ва ўспамінах. Яна набіралася моцы і зноў вярталася да людзей. Яна была побач у самыя змрочныя часы. Яна побач з намі і цяпер. Пацукі змагаюцца з ёю, як могуць: руйнуюць помнікі і крыжы на могілках, зноў і зноў перапісваюць падручнікі па гісторыі. Але ж надзея і не такое бачыла. Яна перажыла Мураўёва-вешальніка, перажыла бальшавікоў. Шмат чаго перажыла, і, здаецца, нарэшце ператвараецца ва ўпэўненасць. Героі не сыходзяць у цемру. Героі застаюцца ў гісторыі і народнай памяці. І сёння мы дзякуем ім. За мужнасць. За надзею. За мару аб свабодзе. За тое, што праз гады мы дакладна ведаем адказ на пытанне: "Каго любіш?" Жыве Беларусь!
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily