View in Telegram
Марыя Зайцава была цяжка паранена ў жніўні 2020 г, з'ехала ў Чэхію лекавацца, потым далучылася да абаронцаў Украіны. Маладая, адукаваная, упартая і смелая. Яна марыла аднойчы вярнуцца ў вольную Беларусь. Але яе больш няма. Старыя вар'яты з сінімі пальцамі жывуць і смокчуць кроў, а маладыя і таленавітыя гінуць. Кажуць, чалавеку не хопіць слёз на ўсіх ахвяр гэтай вайны. Гінуць маладыя салдаты, добраахвотнікі. Дзеці паміраюць у сваіх ложках. Дзе знайсці слёзы і словы для кожнага? Кажуць, вечнай памяці не існуе, бо "вечнасць" - гэта нешта абстрактнае і несапраўднае. Кажуць, адзін чалавек нічога не зменіць, якім бы моцным і матываваным ён не быў. Нават, калі аддасць усё. Таму што ў параўнанні з сусветам чалавек застаецца маленькім і слабым. Але ў гэтыя дні беларусы знайшлі і слёзы, і словы. Для Марыі. І мы будзем яе памятаць - пакуль жыве народ, жыве памяць пра яго герояў. І гераінь. А змены... Яны так і надыходзяць - дзякуючы героям. І гераіням. Вечная памяць, Марыя. Жыве Беларусь! Жыве вечна.
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily