View in Telegram
​​"Письмо бел" прызналі спачатку экстрэмісцкім, потым - экстрэмісцкім фарміраваннем, сайт ужо не працуе, тры чалавекі ў сіза. Не сказаць каб гэта было нечаканасцю, бо стваральнікаў даўно рэпрэсавалі. Сервіс, што дазваляе адпраўляць лісты за краты, ствараўся не для палітвязняў. Здаецца, толькі каля 10% яго адрасатаў сядзяць за палітыку. Але ўсё, што можа спрасціць жыццё палітычным, планамерна знішчаецца. Захочуць - абмяжуюць і банкаўскія пераводы, і Белпошту запішуць у экстрэмісты. Але гэта наша рэчаіснасць, важна сказаць іншае. Мы заўсёды захапляліся людзьмі, якія адкрыта робяць добрую справу ў Беларусі, ведаючы, што дзяржава дакладна гэтую справу прыкрые ў хуткім часе, а самі яны могуць пацярпець. Зразумела, пры дыктатуры можа прыляцець кожнаму: і часопісам пра бізнэс і аўто, і фондам па ахове прыроды, і ў спектаклі пра Дзеда Мароза губазікі знойдуць намёк на сінія пальцы. Але тут іншы выпадак. Усё ведалі, усё разумелі, і працягвалі да апошняга. Бо справа вельмі важная, і кожны дадатковы дзень існавання "письмо бел" прыносіў радасць туды, дзе яе няшмат. Ёсць і будуць іншыя ініцыятывы па дапамозе палітвязням - беларусы не пакінуць беларусаў у бядзе. Але каманда "письмо бел" увойдзе ў гісторыю як адна з самых мужных. Дзякуй, "письмо бел"! Жыве Беларусь!
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily