View in Telegram
Падчас апошняга "акта гуманізму" некалькіх вызваленых хлопцаў прымусілі сказаць на камеру, што яны падаюць у суд на праваабаронцаў. Цяжка нават уявіць, як людзям было агідна размаўляць з прапагандыстамі. І гэта будзе паўтарацца. Дакладна будуць яшчэ святочныя "акты гуманізму" са святочнымі прыніжэннямі. І вельмі, вельмі пацукам хочацца прыніжэнне падаць як "здраду". Але. Падмануць ворага - гэта не здрада. Казаць маньяку-вар'яту тое, што ён хоча пачуць, каб захаваць жыццё, - не здрада. Здрада - гэта здаць сяброў. Здрада - напляваць на закон, якому абяцаў служыць. Здрада - пусціць чужую армію на тэрыторыю сваёй краіны і прадаць чужынцам суверэнітэт у абмен на дадатковы год улады. Гэтай здрады, вялікай і малой, мы бачылі дастаткова, каб пазнаваць яе і пазнаваць, дзе яе няма. А словы на камеру - гэта толькі словы на камеру. Няхай яны ўратуюць яшчэ жыцці. Свабоду закладнікам! Жыве Беларусь!
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily