View in Telegram
У Вільні вешаюць шыльду Браніслава Тарашкевіча На вуліцы Vilniaus, 37 у Вільні вешаюць шыльду Браніслава Тарашкевіча. Пра гэта паведаміў Ігар Случак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу был ўсталяваная на гэтым доме 9 лістапада 1994 года. Раней гэта быў дом № 12 па вуліцы Віленскай. Тарашкевіч жыў тут з 1923 па 1926 год. Год таму шыльду знялі на час рамонта дома. Сёння, як бачым на фотаздымку, вяртаюць на месца. Браніслаў Тарашкевіч — адзін з самых вядомых і энергічных дзеячаў беларускага руху першай паловы ХХ стагоддзя, аўтар знакамітай «Беларускай граматыкі для школ», якая вытрымала некалькі выданняў. Быў адным з ініцыятараў і стваральнікаў Таварыства Беларускай Школы, якое дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1921–1936 гадах і налічвала ад 10 да 15 тысяч сябраў. Падрабязней пра Браніслава Тарашкевіча чытайце ў артыкулах на нашым сайце: ▪️«Дзядзька Тарас! Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай?» ▪️Як Браніслаў Тарашкевіч пераклаў «Іліяду» ў Гродзенскім астрозе
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily