🧐Немаршанскі сад. Адкуль такая незвычайная назва ў новай станцыі метро?
🚇У Мінску адкрыліся тры новыя станцыі трэцяй лініі метро — «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец», якія будавалі са жніўня 2017 года.
Назвы «Аэрадромная» і «Слуцкі гасцінец» асаблівых пытанняў не выклікаюць, адна адсылае да нядаўна зніклага аэрапорта Мінск-1, дзе цяпер будуюць «Мінск-Свет», другая — да дарогі ў бок Слуцка.
🤷♂️А вось што за «Немаршанскі сад» многія, відавочна, і не здагадваюцца, бо сёння саду з такой назвай у горадзе не існуе.
Не існавала і раней.
👉Пра незвычайны шляхецка-савецкі сінтэз у сталічнай тапаніміцы чытайце ў артыкуле. Без VPN адкрыецца тут.