💥Прэм’ера падкаста «Лісты да мамы»
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане, піша лісты да сваёй матулі, распавядаючы ёй пра побыт у брытанскай сталіцы і прыгадваючы моманты з мінулага жыцця — часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыя і шчымлівыя.
Лонданскія лісты да мамы Ганны Комар ужо добра вядомыя нашым чытачам праз калонку пісьменніцы на партале Budzma.org.
☝️Зараз жа можна іх і паслухаць — лісты агучыла сама аўтарка.
🎧Слухайце на платформах для падкастаў:Apple Podcasts, Spotify, YouTube, Яндекс Музыка, Mave, Castbox, Podcast Addict, Pocket Casts, Castro.