View in Telegram
💥Карону, скіпетр і тры пярсцёнкі з труны Барбары Радзівіл знайшлі ў сутарэннях Кафедральнага сабора ў Вільні У снежні 2024 года ў сутарэннях Кафедральнага сабора ў Вільні было адкрыта сховішча, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. Сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцужок, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны. Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярцёнкі, ланцужок і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста. 👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Love Center - Dating, Friends & Matches, NY, LA, Dubai, Global
Find friends or serious relationships easily