Насамрэч наўпрост цывілізацыя і барбары. Барбары і з мабільнікам застаюцца тымі ж барбарамі. І Беларусь безумоўна павіння вярнуцца да цывілізацыі бо яна і належыць ей культурна і гістарычна.
Смешна гэта: уласнай заганнасці не пазбягаць, хоць гэта і магчыма, а чужую пазбягаць, што ніяк немагчыма. Марк Аўрэлій , "Разважанні", Сёмая кніга. 71.
Мы не заўважылі, як у Віцебску фактычна знішчылі чарговым капрамонтам канцэртную залу «Віцебск». На гэтым помніку савецкага мадэрнізму збілі аддзелку з натуральнага каменю і замянілі яе на вентфасад з дробным чляненнем керамаграніту «пад белы мармур», які выглядае як нізкаякасная тэкстура ў камп'ютарных гульнях 2000-х. А чаго вартыя чорныя балюстрады з балясінамі з карэльскага граніту... 😭
«Дысцыпліна кіруе, выпраўляе і прыводзіць у парадак».з Метрыкі ВКЛ "Disciplina regit, corrigit et in ordinem redigit". Kopija Metryki WKL z AGAD (с) са старонкі Мікіты Волкава
Ці купілі б вы прадукт, на этыкетцы якога няма ні складу, ні тэрміну прыдатнасьці? Ці пайшлі б вы ў краму, вядомую масавымі атручэньнямі пакупнікоў? Ці купілі б вы мяса са слядамі раскладаньня і смуродам? Ці елі б вы моўчкі тое, што прадавец сам па сваёй волі паклаў вам у кошык? Ці елі б вы ежу, на ўпакоўцы якой ёсьць грубыя арфаграфічныя памылкі? Ці накармілі б вы сваіх сяброў або дзяцей ежай са сметніцы? Ці купілі б у незнаёмага бамжа з брудных рук развесны тварог? Ці падабралі б сабе на вячэру рыбу, якая ляжыць на ходніку?
Калі вы не робіце гэтага з ежай, то чаму робіце гэта з інфармацыяй? Гэта яшчэ больш небясьпечна — шкоднай ежай можна званітаваць, а хлусьню вы ўжо не «разбачыце», і прызнаць сябе падманутым значна складаней.