Рада не парадзіць
Мы выйшлі на акцыю беларусаў Варшавы 12 лютага і выступілі з прамовай аб уласнай моцы беларускіх пратэстоўцаў.
Па абодва бакі мяжы ствараюцца бясконцыя Рады, Кабінеты, Аб'яднанні і Камітэты. Спачатку вялікую хвалю эмоцый выклікала стварэнне дыктатарам Камітэту па вяртанні, у склад якога ўвайшлі людзі, якім самім трэба было б выбачацца. А ў Варшаве паўгады споўнілася Пераходнаму аб'яднанаму кабінету, а таксама ўзнікла чарговая структура на чале з Зянонам Пазняком - Рада нацыянальнай бяспекі.
Ніводная з пералічанных бюракратычных і фармальных арганізацый не дае беларусам адчування бяспекі і не набліжае перамогу над рэжымам. Гэта можам зрабіць толькі мы самі, з верай у сябе і блізкіх, з разуменнем важнасці асабістага ўдзелу. А галоўнае без увагі на гульні людзей, якія ствараюць медыйны шум, каб набыць балаў у барацьбе за грошы і ўладу.
Мы разам, нас многа, за намі перамога!